02.02.2026

Радавод пяці ліній сям'і

 У раздзел «Радавае дрэва» цяпер дададзен радавод пяці ліній сям'і.

1-ая лінія роду, ад Мацея
2-ая лінія роду, ад Яна
3-яя лінія роду, ад Аляксандра

4-ая лінія роду, ад Ґабрыэля
5-ая лінія роду, ад Самуэля






21.01.2026

Манкевічы – 10 дзяцей / Вялікія шматдзетныя сем’і шляхты і сялянаў на прыкладзе аднаго сямейнага дрэва

З артыкула Паўла Хадзінскага, апублікаванага ў «Новым часе», пра Адама Манкевіча з 5-й лініі роду.


Адам, сын Юзэфа, Манкевіч (1817 – 1893) і Ядвіга Шаціла (1825 – 1897).

Адам Манкевіч паходзіў са старажытнага шляхетнага роду і меў герб Любіч. Нарадзіўся і ўсё жыцьцё правёў у ваколіцы Чарцёж былога Рэчыцкага павету Вялікага Княства Літоўскага. З бліжэйшых месцаў ён абраў сабе спадарожніцу жыцьця Ядвігу.

Нягледзячы на дакумэнты, які пацьвярджалі шляхетны род Адама і сягалі ў сярэдзіну XVI стагодзьдзя, ён мусіў уласнаруч апрацоўваць надзел зямлі. Пасьля шлюбу з Ядвігаю, якая мела ўсяго 15 гадоў, у іх нарадзіўся першы сын Ян, які дажыў да пачатку ХХ ст. і сам меў прынамсі пяцёра нашчадкаў.

Другога сына таксама назвалі Ян у 1844 годзе. Часам здаралася так, што аднолькавае імя атрымлівала нованароджанае дзіця пасьля памерлага раней брата ці сястры, але бывалі і выпадкі, калі цалкам натуральным у сям’і былі некалькі дзяцей з аднолькавым імём. Зрэшты, гісторыю другога Яна схавалі цёмныя плямы, і больш ён не зьяўляецца ў дакумэнтах.

У 1849 годзе нараджаецца дзяўчынка Марыя, а за ёй у 1850-м – Антоні, адзіны, пра каго вядома, што памёр у дзяцінстве, ва ўзросьце 5 гадоў.

У 1853 годзе на сьвет прыйшоў Адам, а сьледам, у 1854 годзе – Ганна. Яна праз 19 гадоў выйдзе за Вінцэнта Залескага і пераедзе да яго ў Антушы, дзе яны стануць бацькамі прынамсі дваіх дзяўчынак.

Наступныя дзеці Адама і Ядвігі Манкевіч – дзьве сястры Марыяна і Марыя. Марыя, заўважым, зноў другая. У 1890 годзе яна выйдзе замуж за Тамаша Грахоўскага з Сенажатак.

Метрыка аб хросьце Марыяны Манкевіч у 1854 годзе

У 1861 годзе нараджаецца Стэфанія Манкевіч, але пра яе лёс таксама на сёньня нічога невядома. Дзяўчынкі часьцей “зьнікалі” з сямейнага дрэва, чым хлопчыкі.

У год паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў Адама і Ядвігі нарадзіўся Антоні (і зноў другі сын з аднолькавым імём). Ён вядомы яшчэ да 1925 года, калі трапляецца ў сьпісе хатніх гаспадарак Жлобінскана раёну, Сенажацкага сельсавету, ваколіцы Чарцёж.

Яго брат – Леанард Манкевіч, стаў апошнім дзіцём Адама і Ядвігі. Ён пабачыў сьвет у 1866 годзе. Праз 23 гады ён узяў у жонкі Марыю Банкоўскую, зь якой нарадзіў прынамсі дваіх сыноў. Адзін зь іх, Адам, жыў недалёк ад дзядзі Антонія ў ваколіцы на 1925 год. А вось другі – Іван Манкевіч, нарадзіўся ў 1912 годзе, ён быў арыштаваны чырвонымі злодзеямі ў 1938 годзе і асуджаны на 8 гадоў у лягеры. Яго далейшы лёс невядомы.
Метрыка аб хросьце Леанарда Манкевіча ў 1866 годзе

На прыкладзе некалькіх сем’яў ХІХ і ХХ стагодзьдзяў бачна, наколькі шматдзетнымі былі сужэнствы. І пэўны міт аб тым, што толькі сялянскія сем’і мелі безьліч дзяцей, застаецца толькі адным з шэрагу дапатопных гісторый. Шляхетныя сем’і таксама мелі і па 10 і нават больш дзяцей. 

08.01.2024
Павел Хадзінскі

20.01.2026

Имения в Тересполье и Комаричах в 1860-м году


В 1860-м году в Могилевской губернии Монкевичи владели двумя поместьями в 100 душ и выше:

Россия. Редакционные комиссии для составления положений о крестьянах, выходящих из крепостной зависимости. Приложения к трудам Редакционных комиссий, для составления положений о крестьянах, вышедших из крепостной зависимости.

Сведения о помещичьих имениях. – СПб.: Комиссии для составления положений о крестьянах, 1860. – ; 33 см.

Т. 6.- Прил. 2 : Извлечения и выводы из описаний имений по Могилевской губернии. – 1860. – [4], 59 с.: табл.



09.01.2026

Чырковічаўскія метрычныя запісы 1758-1789 на сайце Geneteka.

Дзякуючы Wojciech Kacper Wosiński вы можаце прачытаць усе Чырковічаўскія метрычныя запісы 1758-1789 на сайце Geneteka. У гэтай грэка-каталіцкай царкве захоўваецца шмат запісаў пра род Манкевічаў.

Запісы аб хрышчэнні

Пахаванні

У 1766 годзе быў ахрышчаны Барталомей Манкевіч, сын Томаша і Зузанны

Чыркавічы

Ждан Манкевіч і першыя пяць пакаленняў нашчадкаў

Дададзена новая старонка: генеалагічнае дрэва, дзе з цягам часу будзе дадавацца інфармацыя пра дрэва. Пакуль што апублікаваныя першыя пяць пакаленняў нашчадкаў. 



05.05.2025

Памяць і клопат: інвентарызацыя сямейных магіл


Адна з магчымых задач нашага сямейнага аб’яднання — інвентарызацыя магіл сваякоў. Гэта дапаможа стварыць агульны спіс і звярнуць увагу на іх існаванне. Мы хочам, каб магілы нашых продкаў захоўваліся ў добрым стане.

Існуе шмат магіл з прозвішчам Манкевіч, але не заўсёды ясна, ці маюць яны сувязь з родам Манкевічаў з Шацілак. Гэтая праца таксама можа дапамагчы праясніць гэтыя сувязі.

20.09.2024

Архіўныя справы

Розныя архіўныя справы ў якіх згадываюцца Манкевічы. Некаторыя з іх могут тычацца Манкевічаў з Шацілак. Вялікі дзякуй усім Манкевічам, гісторыкам, архівістам, краяведам, генеалагам, і сябрам праэкту якія дасылаюць гэту інфармацыю. 

НГАБ (Мінск)

  • ф.150 оп.1 1860 год д.253 О самовольных будто бы поступках дворян Монкевичей 01.08.1857 - 30.09.1857 182
  • ф.183 оп.3-1 д.451 Дело об утверждении к исполнению духовного завещания крестьянина деревни Шатилки Паричской волости Бобруйского уезда А. Монкевича 05.06.1884 - 15.06.1884
  • НИАБ ф.319 оп.2 д.2124 Дело о дворянском происхождении рода Монкевичей 17.03.1802 496
  • НИАБ ф.319 оп.2 д.2130 Дело о дворянском происхождении рода Монкевичей 14.03.1802 324
  • НИАБ ф.319 оп.2 д.2136 Дело о дворянском происхождении рода Монкевичей 30.06.1815 82
  • НИАБ ф.319 оп.2 д.2144 Дело о дворянском происхождении рода Монкевичей 16.03.1802 396
  • НИАБ ф.319 оп.2 д.2151 Дело о дворянском происхождении рода Монкевичей 20.10.1826 215
  • НИАБ ф.319 оп.2 д.2161 Дело о дворянском происхождении рода Монкевичей, 216
  • 333-4-3828 "Дело Минской казенной палаты по рапорту Бобруйского уездного полицейского управления о представлении сведений о неутвержденных дворянах Монкевичах" (1867-68гг)
  • НИАБ ф.2014 оп.1 д.8 Дело о выкупе земли у помещика Монкевича Викентия Матвеевича и Онелии Осиповой крестьянами селений Малых Билевич и Борки (Дела о выкупе земли/Быховский уезд) 1862 - 1877 120
  • НИАБ ф.2073 оп.1 д.105 Указы Могилевского губернского правления о взятии в опеку имения помещика Петра Монкевича за срочный долг Санкт- Петербургской сохранной казне в сумме 430 рублей 18.05.1862 - 04.03.1863 12
РГИА (Санкт-Пецярбург)
  • Ф. 1291 Оп. 62 1899 г. Д. 18 Земский отдел Министерства внутренних дел. 1899 г. По отношению Канцелярии Его Императорского Величества по принятию прошений, с прошением дворянина Константина Монкевича о земельном устройстве 45 семейств жителей околицы Шатилки, Бобруйского уезда Минской губернии 08 апреля 1899 г. - 26 апреля 1909 г. 


Форма для сувязі

Имя

Электронная почта *

Сообщение *