Пра гісторыю Манкевічаў з Шацілак чытайце ў артыкуле доктара гістарычных навук Сяргея Рассадзіна "Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска". Артыкул апублікаваны ў зборніку "Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі ў Светлагорску, [16 красавіка 2010 г.]: (да 450-годдзя Шацілак) / [укладальнікі: Т. В. Маслюкоў, В. А. Раманцоў]. Зборнік ёсць у Нацыянальная бібліятэцы (спасылка) а таксама анлайн.
Вядомы і іншыя сем'і Манкевічаў: у Літве, Польшчы, Германіі, якія, наколькі нам вядома, не звязаны з Шацілкаўскімі Манкевічамі (прынамсі пасля 16 стагоддзя). У Беларусі (вакол Горадні і Наваградка) таксама ёсць некалькі родаў Манкевічаў, якія, наколькі нам вядома, не маюць дачынення. Аднак безумоўна вызначыць, ці ёсць сувязь, можна будзе пасля правядзення аналізаў ДНК.