23.03.2026

Маґдалена Караткевіч: жонка Яна Манкевіча


Ян Манкевіч (нарадзіўся 25 жніўня 1796 года), з 1-й лініі роду Манкевічаў, жыў у засценку Шацілкі Бабруйскага павету разам з братамі Базылём і Тэадорам. Яго жонкаю была Маґдалена Караткевіч (Korotkiewicz). Гэты шлюб злучыў два шляхетныя рады Рэчыцкага павету: Манкевічаў гэрбу Любіч і Караткевічаў гэрбу Корвін.


Род Караткевічаў гэрбу «Корвін»

Караткевічы гэрбу «Корвін» (Korotkiewicz, Korwin-Korotkiewicz) — шляхетны род, які вёў свой пачатак ад прывілею Жыгімонта Аўгуста ад 9 студзеня 1546 года. За вайсковыя заслугі Караткевічы атрымалі маёнткі Раманаўшчыну і Лятаўшчыну ў Рэчыцкім павеце, якія пазней атрымалі назву Кароцькі (цяпер Гомельская вобласць). У XIX стагоддзі гэта быў вялікі род — сучасная генеалагічная схема налічвае больш за 2000 чалавек у 14 пакаленнях.

Прадстаўнікі роду 23 ліпеня 1802 года атрымалі пасведчанне аб шляхецкім паходжанні Рэчыцкага павету. У XIX стагоддзі прадстаўнікі сям'і «Корвін»-Караткевіч разышліся на розныя галіны: адны служылі ваеннымі і дзяржаўнымі чыноўнікамі, другія — лекарамі, іншыя — трымалі зямлю ў Бабруйскім і Мазырскім паветах.

Радавод Маґдалены

Маґдалена паходзіла з галіны, якая ўладала часткаю маёнтку Кароцькі. Яе прамая лінія (паводле Я. С. Глінскага):

I калена. Ян — родапачынальнік задакумэнтаванай часткі роду, паказаны ў вывадзе 1777 года ў Магілёўскім галоўным земскім судзе (у пасведчанні ад 1804 года адзначана, што Іван быў сынам Фёдара Майсеевіча Караткевіча).

II калена. Крыштаф (Караль), сын Яна. Хрышчаныя ў Якімава-Слабодскай царкве.

III калена. Рыгор, сын Крыштафа. 14 лістапада 1780 года прызначаны скарбнікам мазырскім, ротмістр Вялікага Княства Літоўскага.

IV калена. Антоні (Антон-Іван) Рыгоравіч, хрышчаны 19 лістапада 1765 года, памёр 9 жніўня 1834 года. Уладаў Кароцькамі разам з братамі Карлем і Юзафам. Служыў у войску ад 1788 года. Тастамэнт ад 20 лютага 1833 года. Жонка — Яўгенія (Ёўта) Малевіч (нарадзілася каля 1777 года).

V калена. Дзеці Антонія і Яўгеніі:

  • Адам, хрышчаны 10 верасня 1791 года, дваранскі чыноўнік (1814), камэрнік Рэчыцкага межавога суда (ад 25 кастрычніка 1823 года). Жонка — Марына (Марыя) Юра (нарадзілася каля 1811 года).
  • Маґдалена, нарадзілася каля 1794 года — жонка Яна Манкевіча з Шацілак.
  • Ян, нарадзіўся каля 1794–1798 года.
  • Аполонія, нарадзілася каля 1797–1801 года.
  • Якуб, хрышчаны 25 кастрычніка 1802 года. Выпускнік прыватнага вучылішча ў горадзе Мазыры. Асэсар Мазырскага павятовага суда, узнагароджаны за 15 гадоў беззаганнай службы (1854). Жонка — Алена Рыпінская.
  • Праксэда, нарадзілася каля 1808–1809 года.
  • Міхал, хрышчаны 23 кастрычніка 1810 года ў Рэчыцкім касцёле. Выпускнік медыцынскага факультэта ўнівэрсітэта ў Харкаве (1836), урач, калежскі асэсар (1855).

Сям'я Яна і Маґдалены

Ян і Маґдалена мелі прынамсі пяцёра дзяцей:

  • Баніфацы-Марцэлі, нарадзіўся ў ваколіцы Шацілкі, хрышчаны ў грэка-каталіцкай царкве 23 снежня 1822 года. Адстаўны губэрнскі сакратар (1878). Запісаны ў спісы шляхты Мазырскага павету. Валодаў маёнткам Некрашоўка (Мазырскі павет), у якім 60 дзесяцін удобнай зямлі, 7 дзесяцін няўдобіцаў, 10 дзесяцін лесу. Жонка — Люцына (нарадзілася каля 1826 года), дачка Вінцэнта.
  • Міхал, нарадзіўся 12 верасня 1827 года «у паўночы», хрышчаны ў ваколіцы Астроўчыцы Бабруйскага павету ў грэка-каталіцкай царкве 7 лістапада 1827 года.
  • Катарына, нарадзілася ў ваколіцы Баравікі, хрышчана ў горадзе Бабруйску ў рымска-каталіцкім касцёле 2 снежня 1829 года.
  • Ўладзіслаў, нарадзіўся ў ваколіцы Баравікі 27 верасня 1832 года, хрышчаны ў горадзе Бабруйску ў рымска-каталіцкім касцёле 7 кастрычніка 1832 года.
  • Юзэфа.

Крыніцы

Boniecki, A. (1907). Herbarz polski (T. 11, s. 163–165). Gebethner i Wolff.

Глінскі, Я. С. (2022). Караткевічы (Korotkiewicz) гэрбу «Корвін» [Арт. 177]. У Я. С. Глінскі і інш., Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 8, ч. 1. К (Каборды — Карэцкія) (А. Рахуба, навук. рэд.; с. 614–621). Беларусь. ISBN 978-985-01-1508-9.

Караткевічы гэрбу «Корвін». (б.д.). Тры гэрбы. https://three-arms-k.narod.ru/Korvin_K.htm

Спасылкі

Форма для сувязі

Имя

Электронная почта *

Сообщение *