24.04.2026

Шляхта Речицкого повета


Из книги Шляхта Речицкого повета: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. - Минск : Издательство Виктора Хурсика, 2015. - 296, [17] с. 

  1. Монкевич Алоиз, 1772 (ф. 1783, д. 3, л. 574)
  2. Монкевич Андрей, 1793, ж. Елена, д. Мария (ф. 1783, д. 13б, л. 485), сейм 19.08.1787 (ф. 1783, д. 11а, л. 19) [3-яя лінія роду, ад Аляксандра]
  3. Монкевич Андрей, 1755–1815, ж. Виктория Грушинская, с. Петр 1800, д. Мария 1790 (ф. 1042, д. 3, л. 250) [2-ая лінія роду, ад Яна]
  4. Монкевич Антон, 1779–1793, ж. Анна, д. Барбара, с. Игнатий (ф. 1783, д. 5а, л. 392, д. 13б, л. 485), сейм 6.02.1781 (ф. 1736, д. 34, л. 170) [4-ая лінія роду, ад Ґабрыэля]
  5. Монкевич Базилий, 1785–1793, ж. Ефросинья, с. Иосиф (ж. Елена, с. Якуб), с. Томаш, д. Агнешка, Марина, ок. Шатилки¹, сейм 6.02.1781², сейм 19.08.1787³ 1). ф. 1783, д. 13б, л. 485, 2). ф. 1736, д. 34, л. 169, 3). ф. 1783, д. 11а, л. 19  [2-ая лінія роду, ад Яна]
  6. Монкевич Виктор, 1793, б. Фелициан, сс. Магдалена, Франтишка, Екатерина, Юстиниана, Агата, Дорота (ф. 1783, д. 13 б, л. 485)   [1-ая лінія роду, ад Мацея]
  7. Монкевич Владислав, 1793, ж. Екатерина, д. Анна, Иозефина (ф. 1783, д. 13б, л. 485), сейм 19.08.1787 (ф. 1783, д. 11а, л. 19)   [1-ая лінія роду, ад Мацея]
  8. Монкевич Игнатий, 1779 (ф. 1783, д. 5а, л. 392), сейм 6.02.1781 (ф. 1736, д. 34, л. 170)
  9. Монкевич Игнатий, 1790–1815, ж. Текля Монкевич, б. Иосиф 1800, Игнатий 1792 (ф. 1042, д. 3, л. 250)
  10. Монкевич Иосиф, 1746 ж. Регина Закревская (ф. 1736, д. 8, л. 1528)
  11. Монкевич Иосиф, 1779–1793, ж. Цецилия Глазовская¹, сейм 9.02.1779², сейм 6.02.1781³, сейм 19.08.1787⁴ 1). ф. 1783, д. 5а, л. 392, д. 13б, л. 282, 2). ф. 1736, д. 34, л. 12, 3). ф. 1736, д. 34, л. 170, 4). ф. 1783, д. 11а, л. 19 [5-ая лінія роду, ад Самуэля]
  12. Монкевич Иосиф, 1761–1815, ж. Мария Божичко, с. Ян 1798, Сильвестр 1809, д. Регина 1795, Домицеля 1799 (ф. 1042, д. 3, л. 252)  [4-ая лінія роду, ад Ґабрыэля]
  13. Монкевич Казимир, 1779–1793, ж. Антонина, д. Екатерина, Богумила¹; сейм 6.02.1781², сейм 19.08.1787³ 1). ф. 1783, д. 5а, л. 392, д. 13б, л. 485, 2). ф. 1736, д. 34, л. 170, 3). ф. 1783, д. 11а, л. 19   [1-ая лінія роду, ад Мацея]
  14. Монкевич Казимир, 1750–1815, ж. Тереса Корзун, с. Иосиф 1802, Фердинанд 1807, д. Богумила 1809 (ф. 1042, д. 3, л. 250)  [1-ая лінія роду, ад Мацея]
  15. Монкевич Кароль, 1774–1815, ж. Екатерина Корзун, б. Петр, Ян 1801, Симон, сс. Ева, Франтишка, Мария, Анастасия (ф. 1783, д. 13б, л. 485, ф. 1042, д. 3, л. 256)  [4-ая лінія роду, ад Ґабрыэля]
  16. Монкевич Клеменс, 1780–1815, ж. Франтишка Монкевич, с. Виктор 1811, д. Виктория 1814 (ф. 1042, д. 3, л. 250), сейм 19.08.1787 (ф. 1783, д. 11а, л. 19)
  17. Монкевич Ксаверий, сейм 6.02.1781 (ф. 1736, д. 34, л. 170)
  18. Монкевич Мартин, 1752–1787, ж. Мария Залеская, с. Матеуш, Иосиф, б. Ян, ок. Чертеж¹, сейм 6.02.1781², сейм 19.08.1787³
  19. 1). ф. 1783, д. 5а, л. 206, ф. 1736, д. 17, л. 685, 2). ф. 1736, д. 34, л. 170, 3). ф. 1783, д. 11а, л. 19
  20. Монкевич Мартин, 1755–1815, ж. Теодора Пожарицкая (ф. 1042, д. 3, л. 250)  [1-ая лінія роду, ад Мацея]
  21. Монкевич Матеуш, с. Мартина, род. 1771–1816, с. Викентий 1801, Ян 1804, д. Виктория 1802, Пелагея 1805, Екатерина 1809, фл. Глыбов, ок. Чертеж¹, сейм 6.02.1781², сейм 19.08.1787³ 1). ф. 1783, д. 5а, л. 63, ф. 333, оп. 9, д. 244, л. 17, 2), 2). ф. 1736, д. 34, л. 170, 3). ф. 1783, д. 11а, л. 19
  22. Монкевич Мацей, 1777–1789¹, сейм 9.02.1779², сейм 6.02.1781³ 1). ф. 1783, д. 5а, л. 63, д. 12, л. 44, 2). ф. 1736, д. 34, л. 12, 3). ф. 1736, д. 34, л. 170
  23. Монкевич Михаил, 1776–1793, ж. Анна Воврецкая, с. Андрей (ж. Виктория, д. Тереса, Мария, Екатерина), Франц, сс. Тереса, фл. Чертеж¹, сейм 6.02.1781², сейм 19.08.1787³ 1). ф. 1783, д. 5а, л. 46, 2). ф. 1736, д. 34, л. 169, 3). ф. 1783, д. 11а, л. 19
  24. Монкевич Михаил, 1793, ж. Мальгожета ?, с. Симон, Клеменс, д. Юстиниана, Мальгожета, Анна, Клава (ф. 1783, д. 13б, л. 485)  [3-яя лінія роду, ад Аляксандра]
  25. Монкевич Петр, 1772–1815, ж. Паулина Монкевич, с. Адам 1813 (ф. 1042, д. 3, л. 256) [4-ая лінія роду, ад Ґабрыэля]
  26. Монкевич Раймонд, сейм 6.02.1781 (ф. 1736, д. 34, л. 170)
  27. Монкевич Самуэль, 1727–1748, ж. Петронеля Павловская, фл. Чертеж (ф. 1736, д. 6, л. 981, д. 15, л. 32, 173)
  28. Монкевич Самуэль, 1727–1731, ж. Анна Резвицкая (ф. 1736, д. 6, л. 981, д. 7, л. 1177) [5-ая лінія роду, ад Самуэля]
  29. Монкевич Симон, 1775–1815, ж. Юзефа Монкевич, д. Виктория 1802, Мария 1805, Петронеля 1809, Екатерина 1812 (ф. 1042, д. 3, л. 250), сейм 19.08.1787 (ф. 1783, д. 11а, л. 19)
  30. Монкевич Симон, 1788–1815, ж. Тереса Русецкая, с. Игнатий 1810, б. Якуб 1795, Иосиф 1799, Адам 1801 (ф. 1042, д. 3, л. 252)  [1-ая лінія роду, ад Мацея]
  31. Монкевич Станислав, 1785–1815, ж. Анна (ф. 1042, д. 3, л. 250), сейм 6.02.1781 (ф. 1736, д. 34, л. 170)
  32. Монкевич Теодор, 1779 (ф. 1783, д. 5а, л. 392), сейм 6.02.1781 (ф. 1736, д. 34, л. 170)
  33. Монкевич Томаш, тест. 3.10./8.11.1781, с. Франц, б. Базилий (ф. 1783, д. 8а, л. 838), сейм 9.02.1779 (ф. 1736, д. 34, л. 12)
  34. Монкевич Томаш, 1796–1815, б. Петр 1798 (ф. 1042, д. 3, л. 37)
  35. Монкевич Феликс, 1780–1815, ж. Бригита Корзун, с. Самуэль 1805, д. Тереса 1807 (ф. 1042, д. 3, л. 254)  [1-ая лінія роду, ад Мацея]
  36. Монкевич Фелициан, 1790–1815, ж. Каэтана Монкевич (ф. 1042, д. 3, л. 250)
  37. Монкевич Филипп, 1779–1793, ж. Елена, с. Станислав, Мартин, Ян, (ж. Елена, с. Игнатий), д. Тереса, Ядвига, Петронеля, Анастасия, Софья (ф. 1783, д. 5а, л. 392, д. 13б, л. 485), сейм 6.02.1781 (ф. 1736, д. 34, л. 170) [1-ая лінія роду, ад Мацея]
  38. Монкевич Флор, 1760–1815, ж. Петронеля Монкевич, с. Франц 1795, Цезарий 1811, д. Мария 1797, Анна 1800, Бенедикта 1806 (ф. 1783, д. 13б, л. 485, ф. 1042, д. 3, л. 252)  [1-ая лінія роду, ад Мацея]
  39. Монкевич Франц, 1770, ж. Екатерина Шатило, фл. Вербичев (ф. 1783, д. 8, л. 962)
  40. Монкевич Юлиан, 1793, ж. Мария, с. Симон, Якуб, д. Франтишка, Анна, Петронеля (ф. 1783, д. 13б, л. 485) [1-ая лінія роду, ад Мацея]
  41. Монкевич Якуб, 1792–1815, ж. Мария Монкевич, б. Фелициан 1800, Казимир 1805 (ф. 1042, д. 3, л. 250)
  42. Монкевич Якуб, 1765–1815, ж. Екатерина Прибытковская, с. Ян 1801 (ф. 1042, д. 3, л. 250)  [2-ая лінія роду, ад Яна]
  43. Монкевич Ян, с. Александра, 1785–1793, ж. Мальгожета, с. Иосиф (ж. Эльжбета), с. Адам, Зигмунт, д. Яна, Екатерина, Иозефина, внук Винцент (ф. 1783, д. 13б, л. 485, ф. 1736, д. 37, л. 310) [4-ая лінія роду, ад Ґабрыэля]
  44. Монкевич Ян, 1754–1793, ж. Мария, с. Фелициан, Игнатий, д. Констанция, ок. Чертеж (ф. 1783, д. 8а, л. 297, ф. 1736, д. 18, л. 44), сейм 6.02.1781 (ф. 1736, д. 34, л. 169) [4-ая лінія роду, ад Ґабрыэля]
  45. Монкевич Ян, 1797–1815, б. Базилий 1803, Теодор 1809 (ф. 1042, д. 3, л. 252)  [1-ая лінія роду, ад Мацея]
  46. Монкевич Ян, 1780–1815, с. Павел 1804 (ф. 1042, д. 3, л. 256)

23.03.2026

Маґдалена Караткевіч: жонка Яна Манкевіча


Ян Манкевіч (нарадзіўся 25 жніўня 1796 года), з 1-й лініі роду Манкевічаў, жыў у засценку Шацілкі Бабруйскага павету разам з братамі Базылём і Тэадорам. Яго жонкаю была Маґдалена Караткевіч (Korotkiewicz). Гэты шлюб злучыў два шляхетныя рады Рэчыцкага павету: Манкевічаў гэрбу Любіч і Караткевічаў гэрбу Корвін.


Род Караткевічаў гэрбу «Корвін»

Караткевічы гэрбу «Корвін» (Korotkiewicz, Korwin-Korotkiewicz) — шляхетны род, які вёў свой пачатак ад прывілею Жыгімонта Аўгуста ад 9 студзеня 1546 года. За вайсковыя заслугі Караткевічы атрымалі маёнткі Раманаўшчыну і Лятаўшчыну ў Рэчыцкім павеце, якія пазней атрымалі назву Кароцькі (цяпер Гомельская вобласць). У XIX стагоддзі гэта быў вялікі род — сучасная генеалагічная схема налічвае больш за 2000 чалавек у 14 пакаленнях.

Прадстаўнікі роду 23 ліпеня 1802 года атрымалі пасведчанне аб шляхецкім паходжанні Рэчыцкага павету. У XIX стагоддзі прадстаўнікі сям'і «Корвін»-Караткевіч разышліся на розныя галіны: адны служылі ваеннымі і дзяржаўнымі чыноўнікамі, другія — лекарамі, іншыя — трымалі зямлю ў Бабруйскім і Мазырскім паветах.

Радавод Маґдалены

Маґдалена паходзіла з галіны, якая ўладала часткаю маёнтку Кароцькі. Яе прамая лінія (паводле Я. С. Глінскага):

I калена. Ян — родапачынальнік задакумэнтаванай часткі роду, паказаны ў вывадзе 1777 года ў Магілёўскім галоўным земскім судзе (у пасведчанні ад 1804 года адзначана, што Іван быў сынам Фёдара Майсеевіча Караткевіча).

II калена. Крыштаф (Караль), сын Яна. Хрышчаныя ў Якімава-Слабодскай царкве.

III калена. Рыгор, сын Крыштафа. 14 лістапада 1780 года прызначаны скарбнікам мазырскім, ротмістр Вялікага Княства Літоўскага.

IV калена. Антоні (Антон-Іван) Рыгоравіч, хрышчаны 19 лістапада 1765 года, памёр 9 жніўня 1834 года. Уладаў Кароцькамі разам з братамі Карлем і Юзафам. Служыў у войску ад 1788 года. Тастамэнт ад 20 лютага 1833 года. Жонка — Яўгенія (Ёўта) Малевіч (нарадзілася каля 1777 года).

V калена. Дзеці Антонія і Яўгеніі:

  • Адам, хрышчаны 10 верасня 1791 года, дваранскі чыноўнік (1814), камэрнік Рэчыцкага межавога суда (ад 25 кастрычніка 1823 года). Жонка — Марына (Марыя) Юра (нарадзілася каля 1811 года).
  • Маґдалена, нарадзілася каля 1794 года — жонка Яна Манкевіча з Шацілак.
  • Ян, нарадзіўся каля 1794–1798 года.
  • Аполонія, нарадзілася каля 1797–1801 года.
  • Якуб, хрышчаны 25 кастрычніка 1802 года. Выпускнік прыватнага вучылішча ў горадзе Мазыры. Асэсар Мазырскага павятовага суда, узнагароджаны за 15 гадоў беззаганнай службы (1854). Жонка — Алена Рыпінская.
  • Праксэда, нарадзілася каля 1808–1809 года.
  • Міхал, хрышчаны 23 кастрычніка 1810 года ў Рэчыцкім касцёле. Выпускнік медыцынскага факультэта ўнівэрсітэта ў Харкаве (1836), урач, калежскі асэсар (1855).

Сям'я Яна і Маґдалены

Ян і Маґдалена мелі прынамсі пяцёра дзяцей:

  • Баніфацы-Марцэлі, нарадзіўся ў ваколіцы Шацілкі, хрышчаны ў грэка-каталіцкай царкве 23 снежня 1822 года. Адстаўны губэрнскі сакратар (1878). Запісаны ў спісы шляхты Мазырскага павету. Валодаў маёнткам Некрашоўка (Мазырскі павет), у якім 60 дзесяцін удобнай зямлі, 7 дзесяцін няўдобіцаў, 10 дзесяцін лесу. Жонка — Люцына (нарадзілася каля 1826 года), дачка Вінцэнта.
  • Міхал, нарадзіўся 12 верасня 1827 года «у паўночы», хрышчаны ў ваколіцы Астроўчыцы Бабруйскага павету ў грэка-каталіцкай царкве 7 лістапада 1827 года.
  • Катарына, нарадзілася ў ваколіцы Баравікі, хрышчана ў горадзе Бабруйску ў рымска-каталіцкім касцёле 2 снежня 1829 года.
  • Ўладзіслаў, нарадзіўся ў ваколіцы Баравікі 27 верасня 1832 года, хрышчаны ў горадзе Бабруйску ў рымска-каталіцкім касцёле 7 кастрычніка 1832 года.
  • Юзэфа.

Крыніцы

Boniecki, A. (1907). Herbarz polski (T. 11, s. 163–165). Gebethner i Wolff.

Глінскі, Я. С. (2022). Караткевічы (Korotkiewicz) гэрбу «Корвін» [Арт. 177]. У Я. С. Глінскі і інш., Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 8, ч. 1. К (Каборды — Карэцкія) (А. Рахуба, навук. рэд.; с. 614–621). Беларусь. ISBN 978-985-01-1508-9.

Караткевічы гэрбу «Корвін». (б.д.). Тры гэрбы. https://three-arms-k.narod.ru/Korvin_K.htm

Спасылкі

25.02.2026

Список садовладельцев Могилевской губернии (1911)

В 1911 году в Могилёвской губернии Монкевичи садовладельцы:

Мельников, Б.А. (1911) Список садовладельцев Могилевской губернии [online]

18.02.2026

Опыт описания Могилевской губернии под ред. А.С. Дембовецкого.1882-1884. - Кн. 3


В 1882 году в Могилёвской губернии Монкевичи владели имениями: 

Дембовецкий, А. С. (Ред.). (1884). Опыт описания Могилевской губернии в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях (Кн. 3). Могилев. [online]

02.02.2026

Радавод пяці ліній сям'і

 У раздзел «Радавае дрэва» цяпер дададзен радавод пяці ліній сям'і.

1-ая лінія роду, ад Мацея
2-ая лінія роду, ад Яна
3-яя лінія роду, ад Аляксандра

4-ая лінія роду, ад Ґабрыэля
5-ая лінія роду, ад Самуэля






21.01.2026

Манкевічы – 10 дзяцей / Вялікія шматдзетныя сем’і шляхты і сялянаў на прыкладзе аднаго сямейнага дрэва

З артыкула Паўла Хадзінскага, апублікаванага ў «Новым часе», пра Адама Манкевіча з 5-й лініі роду.


Адам, сын Юзэфа, Манкевіч (1817 – 1893) і Ядвіга Шаціла (1825 – 1897).

Адам Манкевіч паходзіў са старажытнага шляхетнага роду і меў герб Любіч. Нарадзіўся і ўсё жыцьцё правёў у ваколіцы Чарцёж былога Рэчыцкага павету Вялікага Княства Літоўскага. З бліжэйшых месцаў ён абраў сабе спадарожніцу жыцьця Ядвігу.

Нягледзячы на дакумэнты, які пацьвярджалі шляхетны род Адама і сягалі ў сярэдзіну XVI стагодзьдзя, ён мусіў уласнаруч апрацоўваць надзел зямлі. Пасьля шлюбу з Ядвігаю, якая мела ўсяго 15 гадоў, у іх нарадзіўся першы сын Ян, які дажыў да пачатку ХХ ст. і сам меў прынамсі пяцёра нашчадкаў.

Другога сына таксама назвалі Ян у 1844 годзе. Часам здаралася так, што аднолькавае імя атрымлівала нованароджанае дзіця пасьля памерлага раней брата ці сястры, але бывалі і выпадкі, калі цалкам натуральным у сям’і былі некалькі дзяцей з аднолькавым імём. Зрэшты, гісторыю другога Яна схавалі цёмныя плямы, і больш ён не зьяўляецца ў дакумэнтах.

У 1849 годзе нараджаецца дзяўчынка Марыя, а за ёй у 1850-м – Антоні, адзіны, пра каго вядома, што памёр у дзяцінстве, ва ўзросьце 5 гадоў.

У 1853 годзе на сьвет прыйшоў Адам, а сьледам, у 1854 годзе – Ганна. Яна праз 19 гадоў выйдзе за Вінцэнта Залескага і пераедзе да яго ў Антушы, дзе яны стануць бацькамі прынамсі дваіх дзяўчынак.

Наступныя дзеці Адама і Ядвігі Манкевіч – дзьве сястры Марыяна і Марыя. Марыя, заўважым, зноў другая. У 1890 годзе яна выйдзе замуж за Тамаша Грахоўскага з Сенажатак.

Метрыка аб хросьце Марыяны Манкевіч у 1854 годзе

У 1861 годзе нараджаецца Стэфанія Манкевіч, але пра яе лёс таксама на сёньня нічога невядома. Дзяўчынкі часьцей “зьнікалі” з сямейнага дрэва, чым хлопчыкі.

У год паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў Адама і Ядвігі нарадзіўся Антоні (і зноў другі сын з аднолькавым імём). Ён вядомы яшчэ да 1925 года, калі трапляецца ў сьпісе хатніх гаспадарак Жлобінскана раёну, Сенажацкага сельсавету, ваколіцы Чарцёж.

Яго брат – Леанард Манкевіч, стаў апошнім дзіцём Адама і Ядвігі. Ён пабачыў сьвет у 1866 годзе. Праз 23 гады ён узяў у жонкі Марыю Банкоўскую, зь якой нарадзіў прынамсі дваіх сыноў. Адзін зь іх, Адам, жыў недалёк ад дзядзі Антонія ў ваколіцы на 1925 год. А вось другі – Іван Манкевіч, нарадзіўся ў 1912 годзе, ён быў арыштаваны чырвонымі злодзеямі ў 1938 годзе і асуджаны на 8 гадоў у лягеры. Яго далейшы лёс невядомы.
Метрыка аб хросьце Леанарда Манкевіча ў 1866 годзе

На прыкладзе некалькіх сем’яў ХІХ і ХХ стагодзьдзяў бачна, наколькі шматдзетнымі былі сужэнствы. І пэўны міт аб тым, што толькі сялянскія сем’і мелі безьліч дзяцей, застаецца толькі адным з шэрагу дапатопных гісторый. Шляхетныя сем’і таксама мелі і па 10 і нават больш дзяцей. 

08.01.2024
Павел Хадзінскі

20.01.2026

Имения в Тересполье и Комаричах в 1860-м году


В 1860-м году в Могилевской губернии Монкевичи владели двумя поместьями в 100 душ и выше:

Россия. Редакционные комиссии для составления положений о крестьянах, выходящих из крепостной зависимости. Приложения к трудам Редакционных комиссий, для составления положений о крестьянах, вышедших из крепостной зависимости.

Сведения о помещичьих имениях. – СПб.: Комиссии для составления положений о крестьянах, 1860. – ; 33 см.

Т. 6.- Прил. 2 : Извлечения и выводы из описаний имений по Могилевской губернии. – 1860. – [4], 59 с.: табл.



Форма для сувязі

Имя

Электронная почта *

Сообщение *